У Мінску не працуе метро — на станцыях знайшлі "староннія прадметы"

Як пішуць мінчукі ў сацыяльных сетках, на станцыях шмат міліцыі. Называюцца станцыі "Грушаўка", "Каменная Горка", "Партызанская", "Плошча Перамогі". Гэта значыць, што не працуюць абедзьве лініі.



На дзвярах станцый метро можна пабачыць такія аб'явы: "Паважаныя пасажыры! Станцыя зачынена ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў па распараджэнню Аддзела ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна".


 

Прэс-служба сталічнай міліцыі ў сацсетках каментуе сітуацыю вельмі коратка: "Метро перакрытае. Праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, звязаныя з выяўленнем старонніх прадметаў на некалькіх станцыях".
 

Міліцыя: Пакуль невядома, калі мінскае метро адновіць працу (фота)
 

Фота Еўрарадыё і з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі