У Мінску невядомыя спалілі 9 аўтамабіляў (фота)
Здарэнне адбылося ўначы 23 лютага ў Фрунзенскім раёне сталіцы.
Машыны гарэлі ў дварах дамоў па вуліцах Адаеўскага, Янкі Маўра, у раёне праспекта Пушкіна. Цалкам згарэў BMW, іншыя аўтамабілі пашкоджаныя. Міліцыя праводзіць следчыя дзеянні, інфармуе партал tut.by.