У Мінску працягваюць пратэставаць супрацоўнікі БТ
20 жніўня ў Мінску працягваюць пратэставаць супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі. Як паведамляе TUT.by, каля 50 чалавек стаяць з плакатамі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Макаёнка. Учора тых, хто абвясціў забастоўку, перасталі пускаць у будынак тэлецэнтра, а падыходы да яго кантралюе міліцыя.
Гэта ўжо чацвёрты дзень забастоўкі часткі супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлеканала. Яны выступілі за новыя выбары, супраць гвалту сілавікоў і цэнзуры на ТБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.