У Мінску прадставілі пераклад на беларускую мову фінскага эпасу "Калевала"

У Мінску прадставілі пераклад на беларускую мову фінскага эпасу "Калевала"

10 снежня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы прадставілі пераклад на беларускую мову сусветна вядомага фінскага эпасу "Калевала". Гэта нацыянальны эпас фінскага народа, у аснове якога ляжаць карэла-фінскія народныя песні і паэтычныя казанні. Першае выданне "Калевалы" было выдадзена ў 1835 годзе. Гэты фінскі эпас перакладзены на 61 мову, уключна з беларускай.

Прэзентацыю беларускамоўнага перакладу "Калевалы" наведаў міністр культуры Барыс Святлоў. Чыноўнік заявіў, што выхад гэтай кнігі з'яўляецца знамянальнай падзеяй для айчыннай культуры, і падзякаваў за працу перакладчыку Якуба Лапатка і Змітру Коласу, уладальніку аднайменнага прыватнага выдавецтва, у якім выйшаў пераклад, інфармуе БелаПАН.

У Мінску прадставілі пераклад на беларускую мову фінскага эпасу "Калевала"
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі