У Мінску прапануюць працу з заробкам 99 млн у месяц

У Мінску прапануюць працу з заробкам 99 млн у месяц

У Мінску прапануюць працу з рэкордна высокім узроўнем заробку 99 млн у месяц. Такое працоўнае месца з'явілася ў агульнарэспубліканскім банку вакансій, інфармуе БЕЛТА. Адно з прадпрыемстваў шукае дырэктара з медыцынскай адукацыяй і вопытам працы ў фармацэўтычным бізнесе (як мінімум 5 гадоў), у тым ліку ў замежных кампаніях. Патрабуецца наяўнасць адукацыі МВА.

А Федэрацыя пляжнага футбола шукае трэнера па пляжным футболе зборнай Беларусі на заробак 75 млн рублёў. Патрабуецца стаж ад 12 гадоў. Аднаму з мінскіх прадпрыемстваў патрабуецца кіраўнік праекта, зарплата 60 млн у месяц. Ён мусіць ведаць рынак IT, як мінімум 5-гадовы вопыт працы на рынку тэлекамунікацый і рынку цэнтраў апрацоўкі дадзеных ЗША, а таксама досвед кіраўніцтва буйнымі міжнароднымі IT-праектамі.

Адзначаецца, што па краіне ў параўнанні з лютым 2015 года свабодных працоўных месцаў з заробкам 6-8 млн рублёў стала больш — з 4,3% да 5,3%, з заробкам 8-10 млн — з 1,1% да 1,5%. Амаль 25% вакансій — заробкі па 3-4 млн рублёў, амаль 22% — па 4-6 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі