У Мінску правядуць пікет у памяць пра зніклых Ганчара і Красоўскага
Заяўка на правядзенне пікета ў памяць пра палітыка Віктара Ганчара і бізнэсмена Анатоля Красоўскага перададзеная ў Мінскі гарвыканкам. Ён плануецца на 16 верасня. Ініцыятарам акцыі выступіла Аб'яднаная грамадзянскай партыя.
"Хартыя-97" нагадвае, што экс-старшыня Цэнтрвыбаркаму і віцэ-спікер Вярхоўнага Савета 13-га склікання Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі зніклі 16 верасня 1999 года ў Мінску. Удзельнікі пікета маюць намер сабрацца якраз на месцы іх выкрадання — ў раёне перакрыжавання вуліцы Фабрычная і завулка Рабочы.
Адзначым, што пра лёс Ганчара і Красоўскага, а таксама генерала Юрыя Захаранкі і журналіста Змітра Завадскага, дагэтуль нічога невядома.