У Мінску прайшла сустрэча Макея і прадстаўніка Ватыкана
11 верасня ў Мінску прайшла сустрэча міністра змежных спраў Уладзіміра Макея і прадстаўніка Ватыкана — сакратара па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту архіепіскапа Пола Рычарда Галахера. Прэс-служба МЗС нашай краіны паведамляе, што Галахер прыбыў у Беларусь з рабочым візітам. Адзначаецца, што "падчас перамоваў абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку ў кантэксце развіцця поствыбарчай сітуацыі ў Беларусі".
Найхутчэй галоўнай тэмай абмеркавання стала сітуацыя з кіраўніком Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі Тадэвушам Кандрусевічам, якога не ўпусцілі на радзіму пасля паездкі ў Польшчу.
Падчас сустрэчы Макей гаварыў пра гістарычную ролю каталіцкай царквы ў развіцці беларускай дзяржавы, пацвердзіў запрашэнне ў нашу краіну пантыфіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.