У Мінску пройдзе Інфармсавет СНД
У яго ўваходзяць кіраўнікі буйных інфармацыйных агенцтваў васьмі дзяржаў.
Савет кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД пройдзе ў Мінску 8 чэрвеня. Ён адбудзецца ў рамках Х Беларускага міжнароднага медыяфорума “Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі”, паведамляе БЕЛТА.
Інфармсавет быў створаны ў лістападзе 1995 года. Цяпер у яго ўваходзяць кіраўнікі дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў з васьмі краін СНГ. Беларусі бок прадстаўляе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА. Старшынёй арганізацыі з’яўляецца генеральны дырэктар расійскага агенцтва ТАСС Сяргей Міхайлаў.
Сярод асноўных задач Інфармсавета — распрацоўка рэкамендацый дзяржаўных інфармагенцтваў па стварэнні найбольш спрыяльных умоваў для бесперашкоднага распаўсюду інфармацыі, арганізацыя абмену досведам прафесійнай дзейнасці, выпрацоўка рэкамендацый па выкананні прынятых рашэнняў у пытаннях супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы, а таксама спрыянне развіццю інфармацыйных тэлекамунікацый і сувязяў у рамках СНД.