У Мінску судзяць былога суддзю Магамеда Умарава (відэа)

У чэрвені 2013-га Умарава затрымалі супрацоўнікі КДБ у момант атрымання хабару. 2700 долараў яму перадаў адвакат юрыдычнай кансультацыі за вынясенне станоўчага рашэння па крымінальнай справе ў адносінах сваёй падабароннай і змякчэнне магчымага пакарання. Адвакат быў таксама затрыманы.



У адносінах Магамеда Умарава распачалі крымінальную справу па артыкуле "атрыманне хабару асобай, якая займае адпаведнае становішча". 19 сакавіка яе пачаў разглядаць Вярхоўны суд, паведамляе БЕЛТА.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі