У Мінску сустрэліся ўсе міністры замежных спраў незалежнай Беларусі (фота)
17 снежня ў Мінску сустрэліся ўсе міністры замежных спраў незалежнай Беларусі. Мерапрыемства прайшло з нагоды 95-х угодкаў з часу стварэння ў БССР Наркамата па замежных справах.
Як інфармуе прэс-служба МЗС, прысутнічалі цяперашні міністр замежных спраў Уладзімір Макей і былыя — Уладзімір Сянько, Міхаіл Хвастоў, Пятро Краўчанка, Сяргей Мартынаў, Іван Антановіч, Урал Латыпаў, а таксама сын першага міністра замежных спраў БССР Кузьмы Кісялёва Васіль. Былыя кіраўнікі МЗС падзяліліся сваім досведам з маладымі дыпламатамі, наведалі Цэнтр гісторыі МЗС і беларускай дыпламатычнай службы.
Фота: mfa.gov.by
Урал Латыпаў, Сяргей Мартынаў, Пятро Краўчанка, Уладзімір Макей, Іван Антановіч, Міхаіл Хвастоў, Уладзімір Сянько.