У Мінску закрылася прадстаўніцтва Xerox
Капіявальны апарат Xerox
У Мінску ў лютым закрылася прадстаўніцтва вядомай амерыканскай кампаніі Xerox. Рашэнне аб ліквідацыі прадстаўніцтва прынялі ўласнікі кампаніі. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Мінгарвыканкама, піша рэсурс "Беларусы і рынак".
Прадстаўніцтва Xerox было зарэгістраванае ў Мінску ў 2008 году. Але сам брэнд прысутнічаў на рынку краіны яшчэ ад пачатку 1990-х. Выданне нагадвае, што адным з першых "ксераксаў" у краіну ў 90-я пачала завозіць фірма "Ідэя". Яе прэзідэнтам і саўладальнікам быў вядомы бізнесмен Леанід Шатон. Пазней ён уклаў частку сродкаў, заробленых на продажы аргтэхнікі, у стварэнне Беларускай фондавай біржы і Беларускага біржавога банка.
Нагадаем, Xerox Corporation з'яўляецца адным з сусветных лідэраў у вобласці тэхналогій друку і кіраванні дакументамі. Гэтая амерыканская кампанія стала піянерам масавага выпуску капіявальных апаратаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.