У Мінску загарэлася труна з нябожчыцай

У мінскай кватэры падчас хаўтураў адбыўся пажар. Крыніцай агню стала свечка, якая стаяла каля труны. Калі на месца здарэння прыбылі пажарныя, гарэлі шпалеры, стол і канапа, а сам пакой быў напоўнены дымам, піша “Комсомольская правда в Беларуси”. Калі дым рассеяўся, ратавальнікі знепрытомнелі.

Пасярод пакоя на табурэтках стаяла абгарэлая труна з нябожчыцай. Агонь закрануў і цела памерлай. Дачка нябожчыцы, убачыўшы гэтую карціну, знепрытомнела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі