У Мінску затрымалі дзяўчыну, якая ішла з апалым лісцем у руках
Фота носіць ілюстрацыйны характар / freepik.com
У Мінску затрымалі дзяўчыну, якая ішла з апалым лісцем у руках. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад плошчы Перамогі. На відэа, якая зняла чытачка TUT.by, відаць, як lf дзяўчыны падыходзіць супрацоўнік АМАПу і праводзіць яе ў мікрааўтобус.
"Калі гэта не 37-ы, дык што?" — задаецца рытарычным пытаннем аўтар відэа.
7 лістапада ў Мінску праходзіць традыцыйны для суботы Жаночы марш. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра "Вясна", вядома як мінімум пра чатырох дзяўчат, якія былі затрыманыя на акцыі.
Сёння ў сталіцы таксама праходзіў і Марш медыкаў. Праваабаронцы паведамляюць мінімум пра 40 затрыманых на гэтай акцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.