У Мінску затрымалі дзяўчыну, якая пнула скульптуру "Мінскага гарадавога"
У Мінску затрымалі 18-гадовую дзяўчыну, якая пнула скульптуру "Мінскага гарадавога" на вуліцы Гарадскі Вал насупраць будынка МУС. Здарэнне адбылося на выходных. Аляксандру С. адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пра гэта распавяла Радыё Свабода Наталля Басалыга-Гарачка, якая правяла ў ізалятары трое сутак.
Скульптура знаходзіцца пад кругласуткавым відэаназіраннем. Таму тых, хто дакранаецца да "Мінскага гарадавога", могуць затрымаць. Мінулай восенню 16-гадовы юнак даў скульптуры аплявуху, яго затрымалі, хлопец на відэакамеру прасіў прабачэння ў... гарадавога.
Як вядома, "Мінскі гарадавы" не з'яўляецца помнікам ці гісторыка-культурнай каштоўнасцю, гэта проста скульптурная кампазіцыя.