У Мінску затрымалі гендырэктара буйной будаўнічай кампаніі

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", падазраваны спрабаваў атрымаць ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі 125 мільёнаў рублёў "за своечасовасць плацяжоў па выніках выканання субпадрадных работ" у доме, які будуецца ў пасёлку Юбілейны ў Мінскім раёне. У момант затрымання гендырэктару перадавалі 95 мільёнаў рублёў.



Дарэчы, як інфармуе МУС, праваахоўныя органы правяралі факты злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, вымагальніцтва і хабарніцтва кіраўніцтвам "МаналітГрад" на працягу апошніх трох гадоў.



Адзначым, што акцыі ААТ "МаналітГрад" належаць міністэрству архітэктуры і будаўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі