У Мінску затрымалі яшчэ двух кур'ераў тэлефонных махляроў. Ім па 17 гадоў

Затрыманыя кур'еры паспелі забраць грошы ў чатырох пенсіянераў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Затрыманыя кур'еры паспелі забраць грошы ў чатырох пенсіянераў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску затрымалі двух кур'ераў, якія дапамагалі тэлефоннымі ашуканцам выманьваць грошы ў пенсіянераў. Агулам яны забралі ў пажылых людзей і перадалі злачынцам больш за 30 тысяч долараў ЗША. Пацярпелі чатыры сям'і.

Затрыманым па 17 гадоў. Яны вучацца ў адным з каледжаў. Хлопцы расказалі супрацоўнікам міліцыі, што інфармацыю пра "падпрацоўку" знайшлі ў адным з тэматычных месэнджараў. "Куратар даваў ім адрасы, дзе неабходна было забраць грошы ў пенсіянераў, пасля чаго адвезці ў прызначанае месца", расказалі ў Савецкім РУУС.

Адзін з затрыманых прызнаўся, што яму сорамна, і папрасіў прабачэння ў падманутых пенсіянераў. А яшчэ расказаў, што бацькі нічога не ведалі пра яго "падпрацоўку". У міліцыі тым часам нагадалі, што "кур'еры нясуць крымінальную адказнасць нароўні з арганізатарамі злачыннай схемы".

Беларускія пенсіянеры ўжо аддалі ашуканцам з пачатку года больш за 4 мільёны долараў, расказвалі ў верасні ў МУС. Схема выглядае наступным чынам: ашуканцы тэлефануюць пажылым людзям і паведамляюць, што адзін са сваякоў трапіў у аварыю. Каб дапамагчы сваяку пазбегнуць адказнасці, патрэбныя грошы. Па гэтых фактах у верасні было заведзена каля 600 крымінальных спраў. Затрымана каля 180 кур'ераў. Наймалодшаму было 15 гадоў, найстарэйшаму — 56.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі