Сёлета махляры выманілі ў беларускіх пенсіянераў больш за 4 мільёны долараў

Сёлета махляры выманілі ў беларускіх пенсіянераў больш за 4 мільёны долараў

Ад пачатку 2022 года беларускія пенсіянеры аддалі махлярам больш за 4 мільёны долараў, паведамляе МУС.

Зламыснікі, як правіла, просяць, каб пажылыя людзі дапамаглі сваякам, якія ўчынілі ДТЗ. Для "развязання праблемы" трэба перадаць грошы. Часцей за ўсё ахвярамі ашуканцаў станавіліся жанчыны ва ўзросце ад 60 гадоў і старэйшыя.

Па такіх выпадках у Беларусі пачатыя 592 крымінальныя справы, у 463 выпадках удалося выявіць падазраваных.

Першы выпадак такой схемы быў зарэгістраваны ў сакавіку ў Барысаве. Пік махлярстваў прыпаў на травень-чэрвень.

Міліцыя затрымала 179 кур'ераў, якія забіралі грошы ў пенсіянераў. Сярод іх былі 12 грамадзян Расіі, 13 непаўналетнік. Самаму малодшаму з кур'ераў 15 гадоў, самаму старэйшаму — 56. Звычайна яны атрымліваюць 5-15% ад сумы, якую забіраюць у пацярпелых.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі