У Мінску затрыманы моладзевы актывіст Зміцер Хведарук

Сёння ў Мінску затрыманы моладзевы актывіст Зміцер Хведарук. Маладога чалавека затрымалі недалёка ад будынка Дома правасуддзя, куды ён прыйшоў, каб падтрымаць Канстанціна Лукашова. Пасля абвяшчэння прысуду, Хведарук накіраваўся на прыпынак грамадскага транспарта, дзе і быў затрыманы.

Праз некалькі хвілін сябры атрымалі ад яго СМС-паведамленне аб тым, што актывіст затрыманы і яго вязуць у РУУС. У які менавіта райаддзел ён будзе дастаўлены, Хведарук не ўдакладніў.

Моладзевыя актывісты звязваюць затрыманне Хведарука і іншых апазіцыянераў на працягу апошніх некалькіх дзён з жаданнем улад ізаляваць актывістаў напярэдадні мерапрыемстваў, запланаваных у Мінску на 27 ліпеня — дзень падпісання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Нагадаем, што паводле звестак Камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" пры аргкамітэце руху "За свабоду", з 20 па 24 ліпеня ў Беларусі было затрымана больш за 60 актывістаў дэмакратычнага руху.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі