У Мінску затрыманыя ўдзельнікі святкавання Хэлаўіна

Моладзь сабралася а 19:00 у ЦУМе, адкуль і мусіў пачацца флэш‑моб. Акцыя не мела палітычнай афарбоўкі.
Яе ўдзельнікі проста хацелі павіншаваць мінчукоў са святам. Хвілінаў праз дваццаць на месца збору прыехалі міліцыянты, якія паведамілі, што ўдзельнікі флэш-мобу нагадваюць ім злачынцаў. Агулам затрымана 11 чалавек, сярод іх журналіст “Нашай Нівы” Яраслаў Сцешык. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў Савецкім РУУСе сталіцы.

“Наша Ніва”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі