У нашых пілотаў перад палётам была толькі адна трэніроўка
З’яўляюцца новыя версіі прычыны трагедыі, што адбылася ў Польшчы з беларускім самалётам 30 жніўня і прывяла да гібелі беларускіх пілотаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча
Чарговую версію выказаў польскі эксперт у справах палётаў Барташ Главацкі. Паводле яго слоў, беларускія пілоты мелі занадта мала часу для азнаямлення з польскім аэрадромам і паўнавартаснай падрыхтоўкі да палётаў.
Барташ Главацкі: “Я мяркую, што пілоты маглі мець замала часу на азнаямленне з аэрадромам. Яны мелі адну спробу ў пятніцу, у суботу не ляталі, бо быў дождж. А ў нядзелю паляцелі. Проста чалавек ёсць толькі чалавекам. Выконвалі нейкі манеўр занадта рэзка, іх вынесла ў частку аэрадрому, дзе яны не былі ўпэўненыя, па левым ці па правым боку маюць паветраны калідор. Таму яны маглі разгубіцца і страціць арыентацыю ў прасторы”.
У размове з Еўрарадыё спадар Барташ звярнуў увагу і на ўзрост нашых пілотаў. Аляксандру Марфіцкаму было 53 гады, а Аляксандру Жураўлёву — 46. Абодва мелі за плячыма больш як па 20 гадоў пілотнай кар’еры. Пры гэтым, паводле амерыканскіх даследаванняў, аптымальнай формы лётчыкі дасягаюць маючы 23 гады.
Барташ Главацкі: "Пасля 20 гадоў кар’еры людзі сядзяць у кабінеце і выконваюць аперацыйныя функцыі. Ужо не лятаюць з фізіялагічных поглядаў. Амерыканцы зрабілі калісьці такія даследаванні і высветлілася, што найлепшы пілот павінен мець 23 гады, бо ён тады дастаткова агрэсіўны, малады, задзёрысты і яго арганізм добра пераносіць усе перагрузкі".
Праўда, на думку эксперта, у розных пілотаў узрост па-рознаму адбіваецца на іх лётных здольнасцях, а таму ў сітуацыі з беларускімі пілотамі нельга адназначна сказаць, што яны былі застарыя для палётаў.
Барташ Главацкі: “Няма правілаў. Гэта індывідуальная справа кожнага арганізму, у стане ён вытрымаць гэта ўсё ці не. Тыя, хто лятае на паказах, — гэта кароткія палёты. На паказах ёсць 5-6 хвілінаў высілку, а пасля ўвесь дзень адпачынку”.
Да таго ж да удзелу ў шоў нашых пілотаў дапусціла беларуская медычная камісія.
Паводле афіцыйнай версіі, якая была агучана Міністэрствам абароны Беларусі, самалёт разбіўся з-за птушкі, якая патрапіла ў рухавік. Мы папрасілі спадара Главацкага пракаментаваць гэтую заяву. І як ні дзіўна, але па словах эксперта, нават ваенныя знішчальнікі не застрахаваныя ад патраплення птушак у турбіны.
Барташ Главацкі: "У выпадку такога вайсковага самалёту птушку можа перамалоць, і яе большыя альбо меншыя рэшткі трапляюць далей да рухавіка".
Прычым не ўратоўвае нават сістэма адпужвання птушак, якая выкарыстоўваецца ва ўсіх аэрапортах і на авіяшоў.
Барташ Главацкі: “Вядома, ёсць сістэмы адпужвання птушак — спецыяльныя гукавыя сігналы, таксама часам выпускаюць сокалаў. Але жывёлы — гэта толькі жывёлы, і таму ў прыродзе можа здарыцца такі выпадак, што такая птушка можа апынуцца на тэрыторыі паказаў”.
На здымку: Аляксандр Жураўлевіч і Аляксандр Марфіцкі
Фота — kp.by