У Навагрудку будавалі "Еўропу" і адкапалі забудову, якой 1000 гадоў (відэа)

Дарэчы, яна атрымае назву "Еўропа". Археолагі знайшлі на гэтым месцы элементы гарадской забудовы XVII-XVIII стагоддзяў, а пасля і ранейшай. Мяркуецца, што першыя будынкі там маглі з'явіцца яшчэ ў XI-XII стагоддзях.

Знойдзеныя рэшткі будынкаў будуць разабраныя і закансерваваныя. У будучыні іх змогуць пабачыць наведвальнікі аднаго з беларускіх музеяў.

Як вядома, Навагрудак (Наваградак) — першая сталіца Вялікага княства Літоўскага. Менавіта там каранаваўся Міндоўг, першы і апошні кароль ВКЛ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі