У Наваполацку МАЗ сутыкнуўся з вагонам грузавога цягніка (фота, відэа)

Як паведамляе прэс-служба выратавальнікаў, кіроўца грузавіка, праязджаючы цераз чыгуначны пераезд, не пераканаўся ў адсутнасці цягніка. У выніку яго аўтамабіль сутыкнуўся з канцавым вагонам, бо цеплавоз штурхаў вагоны перад сабой.



47-гадовы кіроўца быў заблакаваны ў аўтамабілі МАЗ. Канцавы вагон таварняка сышоў з рэек і перакуліўся. Машыніст лакаматыва не пацярпеў.



Выратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання дасталі кіроўуц МАЗа і перадалі перададзены брыгадзе хуткай меддапамогі. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ён дастаўлены ў лякарню.



Каб прадухіліць узгаранне дызельнага паліва, разлітага з бака аўтамабіля МАЗ, пры дапамозе генератара пены створаная паветрана-пенная падушка.


Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі