У нядзелю абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі — моцны мокры снег

У нядзелю абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі — моцны мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 10 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень па ўсходняй частцы краіны пройдуць ападкі — мокры снег, дождж. Уначы па Мінскай, Віцебскай і па ўсходзе Брэсцкай вобласці чакаецца моцны мокры снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні, слабы да ўмеркаванага. Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор’я сіноптыкі абвяшчаюць на нядзелю аранжавы ўзровень небяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі