У нядзелю будзе да +14 удзень, месцамі дажджы і туманы

У нядзелю будзе да +14 удзень, месцамі дажджы і туманы

У бліжэйшыя суткі, 8 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай і ўдзень дажджы абяцаюць пераважна па заходняй палове краіны. У асобных раёнах уначы і раніцай будзе туман.

Вецер будзе паўднёвы, умеркаваны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў цяпла, удзень будзе ад 8 да 14 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі