Сіноптыкі: У нядзелю ў Беларусі будзе суха, сонечна і да +20
У бліжэйшыя суткі, 14 траўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў.
Вецер будзе паўночна-ўсходні, слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах будуць замаразкі ад 0 да -2.
Удзень тэмпература паветра прагрэецца ад 14-20 градусаў цяпла. Небяспечных метэаралагічных з’яваў не прагназуецца, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.