У нядзелю Эдуард Акулін і Алесь Камоцкі ўпершыню сыграюць супольны канцэрт

16 сакавіка а 18.00 у малой зале к/з Мінск адбудзецца супольны канцэрт паэтаў-бардаў Эдуарда Акуліна і Алеся Камоцкага.

Вечарына стане двайной прэзентацыяй: альбома Эдуарда Акуліна “Песні Залатой Крывіі” і запланаванага да выхаду ў хуткім часе дыска Алеся Камоцкага.

Камоцкі ў гэтым месяцы плануе выдаць альбом “З бацькоўскай кружэлкі”, праца над якім ужо скончана. Бард запісаў савецкія хіты другой паловы ХХ ст., перакладзеныя на беларускую мову. Падрыхтаваны і яшчэ адзін альбом, назва для якога пакуль не прыдуманая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі