У нядзелю ў Беларусі будзе да 23 цяпла, пераважна без ападкаў

У нядзелю ў Беларусі будзе да 23 цяпла, пераважна без ападкаў

У нядзелю, 8 траўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя толькі месцамі на поўдні нашай краіны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 5 да 11 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — 18-23 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пачатку наступнага тыдня ў Беларусі магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы, удзень тэмпература паветра будзе дасягаць 25 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі