У Нямеччыне ідзе антыманапольнае расследаванне супраць Facebook

У Нямеччыне ідзе антыманапольнае расследаванне супраць Facebook

Нямецкае картэльнае ведамства пачало расследаванне супраць Facebook. Сацыяльную сетку падазраюць у злоўжыванні дамінуючым становішчам на рынку пры выкарыстанні персанальных звестак карыстальнікаў.

Картэльнае ведамства тлумачыць, што збор звестак павінен ажыццяўляцца пасля таго, як карыстальнікі дадуць згоду з карыстальніцкай дамовай. Аднак, лічаць нямецкія чыноўнікі, карыстальнікам складана ацаніць маштаб збору звестак, на якія яны даюць згоду. Пры гэтым чыноўнікі звяртаюць увагу, што звесткі неабходныя кампаніі для рэкламадаўцаў.

"Існуюць значныя сумневы ў дапушчальнасці гэтай практыкі, асабліва ў рамках цяперашняга нацыянальнага закона аб абароне даных", — перадае РБК словы нямецкіх чыноўнікаў.

Расследаванне вядзецца супраць ірландскай "дочкі" і нямецкага прадстаўніцтва Facebook, якое размяшчаецца ў нямецкім Гамбургу.

Facebook адхіляе абвінавачванні. Дырэктар па карпаратыўных камунікацыях ў краінах Паўночнай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Бенілюкса Ціна Кулоў заяўляе пра сваю ўпэўненасць, што Facebook працуе ў адпаведнасці з законам.

Дарэчы, у мінулым месяцы суд Берліна аштрафаваў Facebook на 100 тысяч еўра. Кампанію абвінавацілі ў тым, што правілы і ўмовы, вызначаныя ёй, невыразна раскрывалі, да якой ступені яна можа распараджацца інтэлектуальнай уласнасцю карыстальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі