У Нямеччыне пачаўся веласіпедны бум

Паводле часопіса “Deutschland”, летась немцы набылі 4,5 мільёнаў ровараў. Эканамічны крызіс толькі паспрыяў іх папулярнасці. Эканомія грошай, прыемная язда міма аўтамабільных коркаў, бясплатны фітнэс – вось козыры педальнага транспарту, піша часопіс. Прададзена таксама 100 000 складных веласіпедаў з электрычным прывадам (рост у два разы).

Фірма  Google-Deutschland у Гамбургу купіла ўсім сваім супрацоўнікам  шыкоўныя  веласіпеды, за што атрымала Нацыянальную веласіпедную прэмію.

Як вынікае з інфармацыі “Deutschland”, у гэтай тэмы ёсць і выразны палітычны складнік. Прыхільнікі зялёнай ідэі ў яе радыкальным выяўленні могуць набыць ровар ручной работы  з драўлянай рамай.

Увогуле ў Нямеччыне цяпер 68 мільёнаў веласіпедаў – у 80 адсотках сем’яў ёсць як мінімум адзін ровар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі