У паляўнічага, які пастраляў сабак, знайшлі незаконную зброю

У Мастоўскім раёне знайшлі некалькі застрэленых сабак. Сярод іх была паляўнічая лайка. Яе гаспадар звярнуўся з заявай у міліцыю. Праваахоўнікі выявілі падазронага паляўнічага з Мастоўшчыны, у якога знайшлі незарэгістраваную стрэльбу з аптычным прыцэлам, шаблю, два пісталеты і самагонны апарат.

Жорсткае абыходжанне з жывёламі следчыя палічылі адміністратыўным правапарушэннем. Бо новы артыкул Крымінальнага кодэкса, паводле якога за здзек з жывёл наступае крымінальная адказнасць, прынялі пазней за забойства сабак.

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гродненскай вобласці.

Супрацоўнік Следчага камітэта: “Тут часавыя рамкі паміж пачаткам справы і датай здзяйснення разыходзяцца. Але ў межах адміністратыўнай праверкі ў чалавека знайшлі нелегальную зброю”.

Крымінальная адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі наступіла з 28 студзеня. Раней здзек з жывёл лічыўся адміністратыўным правапарушэннем, за яго можна было атрымаць штраф ці суткі. Дарэчы, у сакавіку за забойства шчанюка жыхар Віцебска атрымаў 5 сутак. Гэты інцыдэнт таксама здарыўся раней за прыняцце папраўкі ў Крымінальны кодэкс.

За збіццё сабакі або здзек з ката могуць адправіць на “хімію”

Крымінальная адказнасць за збіццё сабакі ёсць, пакарання пакуль няма

Фота: bazieri.ge

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі