У панядзелак на паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +9
У бліжэйшыя суткі, 8 лютага, у Беларусі будзе хмарна з праясненнямі. Уначы ападкаў не чакаецца, а ўдзень па паўночным захадзе краіны месцамі прагназуюцца невялікія дажджы. Апроч таго, уначы і раніцай на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёвы, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 7 градусаў цяпла, а па паўднёвым захадзе будзе да +9, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.