У Паставах у ДТЗ загінулі трое
Тры чалавекі загінулі ў аварыі ў Паставах. У ноч на 7 лютага мясцовы жыхар вёз сваіх сяброў з гасцей. Вясёлыя пасажыры адцягнулі ўвагу мужчыны размовамі ды смехам, і ён не справіўся з кіраваннем. Мікрааўтобус збочыў з дарогі і ўрэзаўся ў хату. Як паведамілі ў Пастаўскім РАУС, ад удара разбурылася веранда. Двое пасажыраў мікрааўтобуса загінулі на месцы, а кіроўца сканаў у лякарні літаральна праз гадзіну. Яшчэ двое пасажыраў шпіталізаваныя, іх жыццю нішто не пагражае.