У Паўла Севярынца канфіскавалі рукапіс новага рамана

Міліцыянты канфіскавалі рукапіс новага рамана Паўла Севярынца. Над мастацкім творам пад працоўнай назвай “Сэрца святла” вядомы палітык працаваў больш за пяць гадоў. Рукапіс забралі праваахоўнікі падчас ператрусу ў здымнай кватэры аднаго са знаёмых Севярынца, якога Павал папрасіў зрабіць копію рамана.
Вось што распавёў Еўрарадыё паплечнік палітыка Дзяніс Садоўскі.

Дзяніс Садоўскі: “Быў складзены акт аб канфіскацыі, але копію акту канфіскацыі на рукі не далі. Цяпер канфіскат знаходзіцца ў цэнтральным РАЎСе Мінска”.

Павал Севярынец разглядае варыянты, як вярнуць рукапіс: неўзабаве ў РАЎС будуць накіраваныя адпаведныя заявы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі