У Пхенчхане прайшла цырымонія адкрыцця Паралімпійскіх гульняў
Цырымонія адкрыцця Паралімпійскіх гульняў прайшла 9 сакавіка ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане.
У парадзе атлетаў прыняла ўдзел і беларуская дэлегацыя — сцяг нашай краіны несла шматразовая чэмпіёнка і прызёр Паралімпіядаў і чэмпіянатаў свету Людміла Волчак. Апроч дасведчаных спартоўцаў, у складзе каманды Беларусі выступяць шэсць дэбютантаў.
Сёлета нацыянальны Паралімпійскі камітэт плануе, што прадстаўнікі нашай краіны заваююць пяць медалёў. Ад Беларусі на спаборніцтвы прыехалі 15 атлетаў, якія выступяць у біятлоне і лыжных гонках.