У Пінску мяркуюць змагацца са СНІДам запалкамі?
Запалкавая фабрыка Пінскага холдынгавага аб’яднання “Пінскдрэў” выпусціла запалкі, на якіх размешчаная налепка з заклікам “выканаць заданне, спыніць СНІД”. Ад каго сыходзіць гэтае заданне і як спыніць невылечную пакуль хваробу, на налепцы не напісана. Адзначым, што паводле колькасці ВІЧ-інфікаваных Пінск займае першае месца ў Брэсцкай вобласці і трэцяе ў Беларусі.