У Пінску скасавалі ліцэнзіі 5 прадпрымальнікам за завышэнне коштаў
Пасля праверак, зладжаных на гарадскіх кірмашах, Пінскі гарвыканкам скасаваў дзеянне ліцэнзіі на права рознічнага гандлю пяці прыватным прадпрымальнікам і адной юрыдычнай асобе. Пакараныя прадпрымальнікі неабгрунтавана завысілі кошты прадаваных прадуктаў, чым парушылі закон Беларусі “Аб цэнаўтварэнні”.