У Полацку BMW на тратуары наехала на жанчыну з малымі дзецьмі
У Полацку BMW на тратуары наехала на жанчыну з малымі дзецьмі ва ўзросце 1 і 5 гадоў. Старэйшая дзяўчынка атрымала пераломы, яе шпіталізавалі.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ, здарэнне адбылося ўвечары 22 сакавіка каля гандлёвага цэнтра, яно трапіла на відэа. 29-гадовы кіроўца Nissan выязджаў з паркоўкі і не прапусціў BMW, адбылося сутыкненне. У выніку апошні аўтамабіль і адкінула на тратуар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.