У Полацку з'явілася механічная галава, якая адказвае на пытанні (відэа)

Механічная галава Сакрата з'явілася ў Полацкім універсітэце. Гэта дакладная копія твора знакамітага навукоўца Габрыэля Грубера, які працаваў у найстаражытнейшым беларускім горадзе яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя.

Галаву размясцілі ў будынку былога езуіцкага калегіума, а цяпер універсітэцкага корпуса. Яна размаўляе, здольная адказаць на любое пытанне. Сівавалосы старац выдатна ведае беларускую, рускую, англійскую, нямецкую мовы і латынь, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".

Вырабілі сучасную копію механічнай галавы з сілікону. Над канструкцыяй працавалі дзясяткі спецыялістаў, электроннае начынне распрацавалі выкладчыкі ВНУ. Асаблівасці працы складанага механізму ва ўніверсітэце трымаюць у сакрэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі