У Польшчы прынялі папраўкі да закона, якія датычаць кіроўцаў з Беларусі
У Польшчы прынялі папраўкі да закона, якія датычаць кіроўцаў з Беларусі. Калі яны працуюць у польскіх транспартных фірмах-грузаперавозчыках, то змогуць атрымаць новыя візы ў Польшчы і для гэтага не трэба будзе ездзіць на радзіму.
"Няма гарантыі, што яны з той Беларусі вернуцца", — цытуе словы намесніка міністра інфраструктуры Рафала Вэбера prawo.pl.
Ён нагадаў, што дэфіцыт кіроўцаў у Польшчы вельмі вялікі, а патрэба ў іх паслугах будзе толькі павялічвацца (у тым ліку і з-за перавозак грузаў з Украіны аўтамабільным транспартам).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.