У Польшчы расследуюць злачынствы рэжыму Лукашэнкі пасля выбараў 2020-га
Затрыманне пратэстоўца ў Мінску / PAP/EPA
У Польшчы распачата некалькі крымінальных спраў у дачыненні да злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пасля выбараў 2020 года. Пра гэта паведаміла дырэктар дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская. Паводле яе слоў, польская пракуратура вырашыла "выключыць публічнасць" пры расследаванні гэтых спраў, піша @pozirkonline.
Першапачаткова польскія ўлады "не бачылі ў гэтым сваёй цікавасці, яе трэба было даказаць". Супрацоўнікі Цэнтра "год вялі" суправаджэнне дакументаў па гэтых кейсах. Цяпер жа "праца па гэтым напрамку вядзецца некалькімі юрыстамі".
Універсальная юрысдыкцыя прадугледжвае экстэрытарыяльны прынцып прыцягнення да адказнасці ў тым ліку за злачынствы супраць чалавечнасці. Як вядома, у Беларусі не распачалі ніводнай крымінальнай справы супраць сілавікоў, якія збівалі і нават забівалі пратэстоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.