У прадстаўніцы Ціханоўскай у Беларусі прайшоў ператрус

У прадстаўніцы Ціханоўскай у Беларусі прайшоў ператрус

12 лістапада прайшоў ператрус дома ў сяброўкі Каардынацыйнай рады, актывісткі "Моладзевага блока" Аланы Гебрэмарыям. Яна перастала выходзіць на сувязь, а перад гэтым паведаміла, што ў кватэру ламіліся невядомыя. Прэс-служба Каардынацыйнай рады пацвердзіла інфармацыю пра ператрус.

Алану Гебрэмарыям забралі з дому і павезлі на следчыя дзеянні. Раней у яе прайшоў ператрус, паведамляе тэлеканал "Белсат". У межах якой менавіта крымінальнай справы праводзяцца следчыя дзеянні, пакуль невядома.

Гебрэмарыям — прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў. Аб гэтым прызначэнні стала вядома ў пачатку кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі