У пракуратуры ў Віцебску сапёры шукалі бомбу
25 чэрвеня ў пракуратуры ў Віцебску сапёры шукалі бомбу. Як паведамляе прэс-служба мясцовай міліцыі, паведамленне пра выбуховае прыстасаванне прыйшло на электронную пошту пракуратуры. На месца прыбылі міліцыянеры, будынак ачапілі.
Сапёры абследавалі будынак і прылеглую тэрыторыю, аднак нічога небяспечнага не знайшлі. Працуе следча-аператыўная група.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.