У Празе зноў ладзілі Еўрамайдан (фота)
Праз сацыяльныя сеткі людзі працягваюць збіраюцца на акцыі ў падтрымку кіеўскіх пратэстоўцаў.
Збор удзельнікаў быў абвешчаны на нядзелю а 12-й гадзіне, на Вацлаўскай плошчы. Акцыя пачалася са спявання дзяржаўнага гімна Украіны. На акцыі луналі разнастайныя сцягі — украінскі, еўрасаюзаўскі, палітычных партый.
Міхаіл, адзін з арганізатараў акцый, распавёў Еўрарадыё, што Еўрамайдан яшчэ ў Брно і Карлавых Варах. Па словах Міхаіла, людзей хвалюе, што 17 снежня Януковіч едзе ў Маскву на перамовы.
Акцыі ў падтрымку ўкраінскага Еўрамайдана ў Празе ладзяцца ад канца лістапада. Праўда, каля ўкраінскай амбасады яны бываюць не так часта, бо ў гэтым няма сэнсу. Толькі ў першы дзень да ўдзельнікаў выйшаў прадстаўнік пасольства і ўзяў петыцыю з патрабаваннямі, а потым нікога не бачылі, распавядае Міхаіл.
Удзел у пражскім Еўрамайдане прымаюць не толькі ўкраінцы. На нядзельнай акцыі быў узняты таксама сцяг Грузіі. Часта прысутнічаюць беларусы. У гэтых сходах прымаюць удзел і прадстаўнікі чэшскай улады, а таксама разнастайныя чэшскія грамадскія суполкі і простыя грамадзяне.