У продаж на "Тыкетпро" можа трапіць яшчэ адна частка квіткоў на ЧС-2014
Прыемная для заўзятараў падзея можа адбыцца ўжо неўзабаве.
Частка квіткоў, якія рэалізуюцца праз турпакеты кампаніяй "Цэнтркурорт", пяройдзе "Тыкетпро" і трапіць у рознічны продаж, піша "Прессбол".
Відавочна, што попыт на іх будзе не меншым, чым 25 лістапада. Праўда, у дырэкцыі "Тыкетпро" інфармацыю не пацвердзілі, хоць і прызналіся, што гаворка пра гэта сапраўды вядзецца.
Гл. таксама: Расійскія перакупшчыкі прадаюць квіткі на фінал ЧС па хакеі за 390 долараў
Фота — БЕЛТА