У пятніцу 13-га ў Беларусі будзе моцны вецер з парывамі да 20 м/с
У пятніцу ў Беларусі будзе моцны вецер з парывамі да 15-20 метраў за секунду. З гэтай нагоды сіноптыкі аб’явілі на 13 кастрычніка аранжавы ўзровень небяспекі. Ападкі працягнуцца, у дзённыя гадзіны дажджы магчымыя практычна па ўсёй тэрыторыі нашай краіны.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна можа скласці ад +5 да +10 градусаў (у Мінску — 8-10 цяпла), у дзённыя гадзіны — аж +7 да +12 градусаў (у сталіцы — ад 8 да 10 градусаў са знакам плюс).
Выхадныя дні ў Беларусі будуць дажджлівымі. Уначы чакаецца ад 3 да 12 градусаў цяпла, удзень — ад +6 да +15 (на Брэстчыне — да +17 градусаў). У пачатку наступнага тыдня пацяплее, дажджоў стане менш.