У пятніцу ў Беларусі будзе да +23

Невялікія дажджы і да +23 будзе ў пятніцу / pixabay.com
Невялікія дажджы і да +23 будзе ў пятніцу / pixabay.com

У пятніцу, 19 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку месцамі, а па паўднёвым захадзе ў многіх раёнах пройдуць дажджы. Удзень невялікія кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў асобных раёнах. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 14-20 са знакам "плюс". Па паўднёвым усходзе краіны ўначы будзе 13-15 цяпла, а ўдзень паветра прагрэецца да +21...+23.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі