У пятніцу ў Беларусі будзе дождж з мокрым снегам і парывісты вецер
Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў пятніцу, 5 студзеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы ў асобных раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца дождж і мокры снег. Вецер будзе паўднёвы 5-10 метраў за секунду, днём — з парывамі да 14 метраў за секунду, у асобных раёнах — да 15-18 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад 1 градуса марозу да 4 цяпла. Удзень сіноптыкі абяцаюць +2...+7 градусаў.