У пятніцу ў Беларусі будзе самае кепскае надвор'е на гэтым тыдні

Напрыканцы тыдня ў Беларусі чакаецца вельмі няўстойлівае надвор'е. Пятніца будзе самым неспрыяльным днём. Мінчукам давядзецца ратавацца ад холаду і дажджу. У суботу надвор'е палепшыцца але будзе не так цёпла, як у сярэдзіне тыдня. Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Святлана Рыбакова.

У гэтыя выходныя прагназуюцца "вялікія кантрасты тэмператур" паміж паўночным захадам і паўднёвым усходам краіны. На паўднёвым усходзе 24-27 градусаў, а па ўсёй астатняй тэрыторыі — 15-22 градуса.

У суботу месцамі кароткачасовыя дажджы. Уначы ад 3 градусаў на поўначы да 15 на паўднёвым усходзе. А на глебе ў паўночных раёнах могуць быць замаразкі да 0...-2 градусаў.

У нядзелю кароткачасовыя дажджы у асобных раёнах навальніцы. Удзень 17-23 градусы, уначы — 6-13, а на паўднёвым усходзе на 5 градусаў цяплей.

У панядзелак уначы 1-8 цяпла, месцамі нават замаразкі. Удзень 17-23, на поўдні на 3-4 градусы цяплей.

Святлана Рыбакова: “У аўторак 26-га траўня будзе вынас вельмі цёплага паветра і надвор’е будзе нагадваць сераду. Але гэта не надоўга, бо 27-га траўня пойдуць актыўныя атмасферныя франты і зноў па захадзе і паўночным захадзе — 15-21, а на астатняй тэрыторыі — 22-29 градусаў”.

Надвор'е ў Мінску

У пятніцу, 22 траўня, ўначы — 10-12 градусаў вышэй за нуль, удзень — 13-15. Часам пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай прагназуюцца навальніцы і парывісты вецер.

У суботу, 23 траўня, у начныя гадзіны будзе 6-8 градусаў, у дзённыя — да 18-20 цяпла. У Мінску без істотных ападкаў.

У нядзелю, 24 траўня, чакаюцца кароткачасовыя ападкі. Уначы — 10-12 цяпла, удзень — 17-19 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі