У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 22 цяпла, месцамі пройдуць дажджы і навальніцы

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 22 цяпла, месцамі пройдуць дажджы і навальніцы

Уначы ў пятніцу, 13 траўня, у Беларусі месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ападкі магчымыя пераважна на паўднёвым захадзе нашай краіны. У некаторых раёнах могуць прайсці навальніцы. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны прагназуецца 6-12 градусаў са знакам плюс (у Віцебскай вобласці — ад 2 да 5 градусаў вышэй за нуль), у дзённыя — 16-22 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі