У Расіі аварыя з беларускім аўтобусам

19 кастрычніка турыстычны аўтобус MAN з рэгістрацыйнымі нумарамі Беларусі ўрэзаўся ў прыпаркаваны грузавы аўтамабіль з паўпрычэпам. У аўтобусе ў гэты час знаходзілася 29 пасажыраў. Здарэнне адбылося ў Ленінградскай вобласці.



У выніку загінуў 47-гадовы кіроўца. Пацярпелі дзве дзяўчыны — 19 і 25 гадоў. Яны з траўмамі лёгкай ступені цяжкасці былі шпіталізаваны, паведамляе Росбалт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі